BE RU EN

У абанентаў velcom не працуе сувязь

  • 12.03.2015, 18:08

Абаненты аператара velcom наракаюць на праблемы з сувяззю.

Са слоў карыстальнікаў, яны не могуць датэлефанавацца на нумары беларускага аператара. У некаторых цалкам адсутнічае сетка, іншыя датэлефаноўваюцца з некалькіх спробаў, трэцім ненадоўга дапамагае перазагрузка тэлефона.

Мяркуючы з паведамленняў, праблема характэрная не толькі для Менска, але і для іншых гарадоў. Журналісту onliner.by ў прэс-службе velcom растлумачылі, што аператар высвятляе маштабы збою і працуе над ягоным выпраўленнем.

Апошнія навіны