BE RU EN

Сенат ЗША заклікаў Маскву расследаваць справу забойства Нямцова

  • 12.03.2015, 16:03

Рэзалюцыя з патрабаваннем расследаваць гібель лідара расейскай апазіцыі была прынятая аднагалосна.

"Сенат прызнае самаахвярную працу лідара расейскай апазіцыі Барыса Нямцова, які прысвяціў сваё жыццё барацьбе з карупцыяй і падтрымцы ўсеагульных і неад'емных правоў расейскага народа выбіраць сваіх лідараў і жыць у адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі", - гаворыцца ў дакуменце.

Рэзалюцыя напісаная даволі жорсткай дыпламатычнай мовай. Там, прынамсі, адзначаецца, што ў Расеі "пануюць беспакаранасць і недахоп адказнасці", а таксама "праваахоўныя, судовыя і следчыя органы часта выкарыстоўваюцца для пераследу палітычных апанентаў і грамадзянскай супольнасці", паведамляе BBC.

Сенатары таксама заклікалі прэзідэнта Барака Абаму дадаць імёны, якія прапаноўваліся Нямцовым, у "спіс Магніцкага" і "значна павялічыць дапамогу з боку ўрада Злучаных Штатаў у адрас партнёраў-аднадумцаў у Расеі [...], каб змагацца з патокам прапаганды і атмасферай нянавісці, створанай прэзідэнтам Пуцінам у Расейскай Федэрацыі".

Апошнія навіны