BE RU EN

Еўрапарламент уважае забойства Нямцова за палітычнае

  • 12.03.2015, 15:20

Дэпутаты Еўрапарламента прынялі рэзалюцыю, якая заклікае Маскву правесці незалежнае міжнароднае расследаванне забойства.

"Еўрапарламент, які запытвае правядзення незалежнага міжнароднага расследавання гэтага забойства, прытрымліваецца думкі, што даступныя ў рамках АБСЕ, Рады Еўропы і ААН інструменты могуць дапамагчы забяспечыць аб'ектыўнае і справядлівае расследаванне", - гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі.

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што "гэта забойства - адно з ліку нераскрытых палітычна матываваных злачынстваў і падазроных смерцяў, якія адбыліся ў Расеі з 1998 года", і падкрэсліваецца, што "створаная расейскімі ўладамі атмасфера падрыхтавала глебу для такіх забойстваў, гвалту і ціску", але агаворана, што "ў стратэгічных інтарэсах Расеі і Еўразвязу хутка знізіць напружанасць і аднавіць нармальныя стасункі шляхам дыпламатыі і пасярэдніцтва", паведамляе BBC.

Дакумент быў сумесна падрыхтаваны пяццю фракцыямі Еўрапарламента і, у тым ліку дзвюма найбуйнейшымі з іх - "Еўрапейскай народнай партыяй" і фракцыяй "Сацыялістаў і дэмакратаў".

Раней аналагічную рэзалюцыю аднагалосна ўхваліў амерыканскі сенат.

Апошнія навіны