BE RU EN

Еўра адыгрывае падзенне да даляра

  • 12.03.2015, 11:34

Еўра адыгрывае падзенне да 12-гадовага мінімуму да даляра за кошт пачатку колькаснага змякчэння Еўрапейскага Цэнтрабанка.

Раней курс еўра абрынуўся да $1,0495. Калі зніжэнне прадоўжыцца, можна будзе чакаць, што еўра зраўняецца з далярам, чаго не здаралася з 2002 года.

На 10:25 еўра ўжо гандлюецца па курсе $1,0607, піша АФН.

Даходнасць 30-гадовых дзяржаблігацый Нямеччыны звалілася ніжэй даходнасці двухгадовых дзяржаблігацый ЗША. На еўра таксама ўплываюць навіны пра Грэцыю, якой не ўдаецца пераканаць партнёраў у еўразоне перагледзець умовы выдачы фінансавай дапамогі на суму 240 млрд. еўра, паведамляе Reuters.

Сітуацыя з еўра падобная да той, што адбывалася на рынку ены пасля пачатку колькаснага змякчэння Банкам Японіі ў красавіку 2013 года. Тады даляр падняўся з 93 да 122 ен, а фондавы індэкс Nikkei дасягнуў 15-гадовага максімуму.

Апошнія навіны