BE RU EN

У лясах пад Маладзечна працуюць схаваныя відэакамеры

  • 12.03.2015, 11:08

Звесткі аб тым, што ў лесе ідзе відэаздымка, ужо пазначаныя на таблічках «Вядзецца відэаназіранне», размешчаных у лесе.

Пра гэта «Маладзечанскай газеце» расказаў галоўны ляснічы Маладзечанскага лясгаса Андрэй Шпітальнікаў. А каб людзі не разумелі, дзе менавіта за імі сочаць, уся тэхніка рухомая, яна лёгка пераносіцца.

«Ля аўтадарог, садовых таварыстваў, санаторыяў, іншых месцаў масавага знаходжання людзей», - метадычна пералічвае Шпітальнікаў месцы з «зоны рызыкі».

Колькасць камер будзе павялічвацца. Тэхніка працуе ў аўтаномным рэжыме, у некаторых устаноўленыя датчыкі руху. У камерах ёсць нават функцыя распазнання асобы. У машыне схавацца не атрымаецца: датчык прачытае і аўтамабільны нумар.

Апошнія навіны