BE RU EN

Польшча хоча закупляць у ЗША ракеты «Тамагаўк»

  • 12.03.2015, 10:27

Варшава звярнулася да дзярждэпартаменту ЗША з просьбай разгледзець магчымасць продажу крылатых ракет «Тамагаўк».

Пра гэта паведамляе польская «Газета праўна», піша «Корреспондент».

Выданне адзначае, што цяпер гэтыя ракеты ёсць на ўзбраенні ЗША і Вялікабрытаніі.

«Тамагаўк» - амерыканская шматмэтавая высокадакладная дагукавая крылатая ракета вялікай далёкасці стратэгічнага і тактычнага прызначэння. Размяшчаецца на самалётах ці караблях, нясе прыкладна 500 кг выбуховых матэрыялаў і здольная паражаць мэты на адлегласці больш за тысячу кіламетраў.

Як раней паведамлялася, у красавіку міністэрства абароны Польшчы збіраецца канчаткова пастанавіць, хто будзе падрадчыкам ў пабудове сістэмы супрацьпаветранай абароны "Вісла", на якую Варшава збіраецца выдаткаваць 3,8 млрд еўраў.

Апошнія навіны