BE RU EN

Пракуратура будзе шукаць у начных клубах непаўналетніх

  • 11.03.2015, 21:19

Пракуратура Менска прапануе арганізаваць маніторынг начных клубаў наконт дапускання ў іх непаўналетніх.

Пра гэта паведаміў БелТА старшы памочнік пракурора Менска ў прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

У пракуратуры ўважаюць за недастатковую працу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў для выяўлення парушэнняў, звязаных з дапусканнем на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя (начныя) клубы асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў.

"Прынятая пастанова забяспечыць правядзенне маніторынгу забаўляльных устаноў наконт забеспячэння адміністрацыяй кантролю за прапускным рэжымам наведнікаў", - растлумачылі ў сталічнай пракуратуры.

Апошнія навіны