BE RU EN

Раскрыты сакрэт маскавання хамелеона (Відэа)

  • 11.03.2015, 18:10

Адмысловая шматузроўневая будова скуры дазваляе хамелеону змяняць свой колер на працягу хвіліны.

Даследчыкі Жэнэўскага ўніверсітэта высветлілі, дзякуючы чаму хамелеоны так імкліва змяняюць колер, паведамляе Los Angeles Times.

У выніку экспэрыменту даследчай каманды Мішэля Мілінковіча над самцом мадагаскарскага пантэрнага хамелеона высветлілася, што працэс змены колеру ажыццяўляецца не толькі пігмэнтамі скуры, але і каморкамі ірыдафорамі, піша korrespondent.net.

Яны не паглынаюць святло, а змяняюць структуру паверхні скуры так, каб яна адбівала і скрыўляла прамяні ў блізкім інфрачырвоным дыяпазоне. Таксама ірыдафоры з'яўляюцца асобнай абаронай яшчарак ад перагрэву ў гарачым асяроддзі.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature Communications.

Апошнія навіны