BE RU EN

У Магілёве адбыўся пажар на новабудоўлі

  • 11.03.2015, 17:48

Здарэнне адбылося блізу 15 гадзін.

У Магілёве адбыўся пажар на вуліцы Залатавустаўскай. Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацыяльных сетак. Паведамляецца, што загарэлася новабудоўля. Для барацьбы з пажарам прыбылі некалькі выратавальных машын, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў будаўнікоў, на новабудоўлі загарэўся ўцяпляльнік. Хутчэй за ўсё, праз зварачныя работы. Ратавальнікі эвакуявалі людзей з верхніх паверхаў.

Апошнія навіны