BE RU EN

Беларусь пагадзілася прадстаўляць Расею на перамовах групы ДЗУСЕ

  • 11.03.2015, 16:46

Беларусь згодная прадстаўляць інтарэсы Расеі ў Сумеснай кансультатыўнай групе (СКГ) Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).

Пра гэта заявіў прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык, каментуючы адпаведную просьбу расейскага боку, піша БелаПАН.

«Для нашай краіны СКГ застаецца найбольш зручным фарматам для абмену думкамі з іншымі дзяржавамі - чальцамі ДЗУСЕ пра будучыню гэтага рэжыму. Мяркуем, што пры наяўнасці палітычнай волі ва ўсіх зацікаўленых бакоў у СКГ могуць быць адноўленыя прадметныя дыскусіі ў гэтым пытанні», - сказаў прадстаўнік МЗС.

10 сакавіка кіраўнік дэлегацыі Расеі на перамовах у Вене ў пытаннях вайсковай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Аляксандр Мазур на пленарным пасяджэнні СКГ ДЗУСЕ заявіў, што расейскі бок прыняў пастанову прыпыніць свой удзел у пасяджэннях СКГ з 11 сакавіка 2015 года. Такім чынам, абвешчанае Масквой у 2007 годзе прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ становіцца поўным.

У сувязі з гэтым Расейская Федэрацыя папрасіла Рэспубліку Беларусь надалей прадстаўляць яе інтарэсы ў СКГ.

Фота: mk.ru

Апошнія навіны