BE RU EN

Берасцейскія ўлады мяркуюць, што бадзяжных жывёл трэба адстрэльваць

  • 11.03.2015, 16:36

Такая пазіцыя абурае мясцовых абаронцаў жывёл, але на ўсе іх звароты ні ўлады, ні пракуратура не рэагуюць.

І гэта нягледзячы на тое, што цяпер за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжанае крымінальнае пакаранне.

Адкрыты ліст да старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука, а таксама ў пракуратуру мясцовыя абаронцы жывёл накіравалі яшчэ ў лютым, але да гэтага часу не атрымалі ніякага адказу, за гэты час сітуацыя толькі пагоршылася. Пра гэта паведаміла ПЦ "Вясна" жыхарка Берасця Ірына Сіняпкіна.

Са слоў Ірыны Сіняпкінай, сэнс зваротаў палягае ў тым, каб праблемы бяздомных жывёлін развязваліся цывілізаваным шляхам. Акрамя таго, варта ўстанавіць грамадскі кантроль за тым, якім чынам выкарыстоўваюцца грошы, выдзеленыя з гарадскога бюджэту на патрэбы жывёл, якія знаходзяцца на часовым утрыманні пры прадпрыемстве "Камунальнік".

"Я была проста абураная, што ў гэтым месцы забіваюць сабак і іншых жывёл, і ўсё гэта робіцца за нашы падаткі, - кажа Сіняпкіна. – Работнікі "Камунальніка" ўспрымаюць бадзяжных сабак і катоў як смецце, якое трэба прыбіраць з вуліц горада. У сваім звароце мы прапанавалі займацца стэрылізацыяй гэтых жывёл, ужываць іншыя захады, але ён застаўся без адказу".

Апошнія навіны