BE RU EN

Вікторыя Азаранка не падала заяўку на турнір у Штутгарце

  • 11.03.2015, 16:20

Найлепшая беларуская тэнісістка не падала заяўку на турнір WТА ў Штутгарце, які пройдзе з 20 да 26 красавіка.

Вікторыя Азаранка не выступіць на ім дзеля ўдзелу ў Кубку федэрацыі, піша «Прессбол».

Лідар нацыянальнай каманды Беларусі плануе дапамагчы сваёй камандзе ў матчы плэй-оф Сусветнай групы II з японкамі, які адбудзецца 18-19 красавіка ў Токіё.

Апошнія навіны