BE RU EN

Невыязных беларусаў будуць вяртаць на расейскай мяжы

  • 11.03.2015, 15:41

Сістэма пачне працаваць найбліжэйшым часам.

Невыязныя грамадзяне Беларусі не змогуць трапіць на тэрыторыю Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік УФССП Масквы Аляксандр Сцебакоў. З ягоных слоў, адзіны спіс невыязных завінавачаных на расейска-беларускай мяжы з'явіцца найбліжэйшым часам, піша РІА «Новости».

Расейцы, якім абмежаваны выезд за мяжу, перасякаюць мяжу з Беларуссю з расейскім пашпартам, купляюць там квіток за мяжу і, паколькі беларускія памежнікі не маюць указання затрымліваць завінавачаных, свабодна ляцяць. Аналагічным чынам паступаюць і грамадзяне нашай краіны.

«Як толькі алгарытм узаемадзеяння з беларускімі калегамі будзе падрыхтаваны, я думаю, што праблем у гэтым плане не ўзнікне: у нас вельмі падобныя памежныя структуры, у іх ёсць таксама служба прымусовага выканання», - сказаў Сцебакоў журналістам у сераду.

Ён адзначыў, што працаваць сістэма пачне «найбліжэйшым часам». Канкрэтная дата не ўдакладняецца. «У беларускіх памежнікаў будзе такі ж спіс завінавачаных, як у нашых, і яны завінавачаных прапускаць не будуць», - растлумачыў Сцебакоў.

Апошнія навіны