BE RU EN

БАТЭ прэзентуе ў Барысаве новую форму

  • 11.03.2015, 15:17

11 сакавіка ў барысаўскім кінатэатры «Кастрычнік» БАТЭ сумесна са сваім тэхнічным спонсарам - кампаніяй Joma, арганізуюць прэзентацыю гульнявой формы каманды.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе клуба.

«Нагадаем, што ў рамках гэтага мерапрыемства, якое пачнецца а 17.00, заўзятары першымі змогуць ацаніць эксклюзіўны дызайн ад аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў спартыўнай экіпіроўкі, набыць новыя цішоткі, а таксама паўдзельнічаць у аўтограф- і фотасесіі з футбалістамі «жоўта-сініх», - гаворыцца ў паведамленні.

Запрашэнні на прэзентацыю мае шанец атрымаць кожны ахвотны - іх раздача стартуе 11 сакавіка а 11.00 у касах «Барысаў-Арэны».

Апошнія навіны