BE RU EN

Расея хоча, каб Беларусь прадстаўляла яе на перамовах аб узбраеннях у Еўропе

  • 11.03.2015, 14:41

Масква спыніла свой удзел у Дамове аб звычайных узбраеннях.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Дэлегацыі Расейскай Федэрацыі на перамовах у Вене ў пытаннях вайсковай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Антона Мазура, зробленай на пленарным пасяджэнні Сумеснай кансультатыўнай групы паводле Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе 10 сакавіка 2015. Дакумент апублікаваны на сайце МЗС РФ.

«Расейская Федэрацыя прыняла пастанову прыпыніць свой удзел у пасяджэннях Сумеснай кансультатыўнай групы з 11 сакавіка 2015 года. Такім чынам, абвешчанае Расеяй у 2007 годзе прыпыненне дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе становіцца поўным.

Гэты крок расейскага боку не азначае ягонай адмовы ад далейшага дыялогу аб кантролі над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе, калі для яго будуць гатовыя нашы партнёры. Мы па-ранейшаму гатовыя да сумеснай працы над новым рэжымам кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі, якія адпавядаюць інтарэсам як Расеі, так і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Расейская Федэрацыя просіць Рэспубліку Беларусь надалей прадстаўляць яе інтарэсы ў Сумеснай кансультатыўнай групе», - гаворыцца ў заяве.

МЗС Беларусі пакуль не пракаментаваў заяву прадстаўніка Расеі.

Апошнія навіны