BE RU EN

NATO не ведае, куды Расея адводзіць узбраенне

  • 11.03.2015, 14:31

Енс Столтэнберг адзначыў, што расейскія войскі і зброя ўсё яшчэ знаходзяцца на ўсходзе Украіны, і заклікаў РФ вывесці іх з украінскай тэрыторыі.

NATO канстатуе захаванне рэжыму спынення агню ва Украіне і адвод узбраенняў, але не ведае, куды менавіта яны адводзяцца. Пра гэта заявіў Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг падчас наведвання Стратэгічнага камандавання ў трансфармацыі ў бельгійскім Монсе, паведамляе "Укринформ".

"Як уяўляецца, спыненне агню выконваецца, але застаецца нестабільным. Мы бачым адвод некаторага цяжкага ўзбраення, але невядома, дзе яно цяпер, якое ягонае месца прызначэння пасля вываду", - сказаў кіраўнік Альянсу.

Ён заклікаў усе бакі забяспечыць належную працу місіі АБСЭ ва Украіне для маніторынгу рэжыму спынення агню і выканання Менскіх дамоўленасцей.

Столтэнберг адзначыў, што расейскія войскі і зброя ўсё яшчэ знаходзяцца на ўсходзе Украіны, і заклікаў РФ вывесці іх з украінскай тэрыторыі.

Раней камандуючы ўзброенымі сіламі NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што ў NATO не бачаць змяншэння колькасці расейскіх войскаў і зброі на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны