BE RU EN

Міліцыянтам закон не пісаны? (Відэа)

  • 11.03.2015, 14:14

Пасля навіны пра штраф за выкінуты недакурак кіроўцы сталі здымаць ролікі пра міліцыянтаў, якія таксама выкідваюць смецце.

Рэзананс выклікала паведамленне пра штраф памерам у адну базавую адзінку, які атрымаў кіроўца Volkswagen Transporter за выкінуты ў акно аўтамабіля недакурак, піша onliner.by. «Супрацоўнікі ДАІ рэагуюць не толькі на грубыя парушэнні Правілаў дарожнага руху, - пракаментавалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Да адказнасці прыцягваюцца і кіроўцы, якія толькі на першы погляд не здзяйсняюць нічога заганнага». Неўзабаве ў адказ на публікацыю ў сетцы з'явілася нямала ролікаў, у якіх парушальнікамі з'яўляюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Усё пачалося з гэтага відэа.

Кіроўцу пакаралі згодна з пунктам 1 артыкула 18.9 КаАП, які прадугледжвае за выкіданне смецця ці іншых прадметаў з транспартнага сродку накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзвюх базавых адзінак.

Неўзабаве пачалася зваротная рэакцыя. Аўтааматары з розных рэгіёнаў сталі размяшчаць запісы такіх парушэнняў, якія раней здаваліся нязначнымі, з боку кіроўцаў і пасажыраў патрульных машын. Патрабаванне адно - прыцягнуць да адказнасці. Распаўсюджванне атрымаў ролік, у якім пасажыр аўтамабіля «Аховы» выкінуў недакурак на дарогу.

«У гэты момант вядзецца разбіральніцтва, прызначаная праверка, - запэўнілі ў ДАІ Гарадзенскай вобласці. - Нагадаем, максімальны тэрмін вядзення адміністрацыйнай справы - два месяцы. Пастанова будзе прынятая».

У той жа час Мінпрыроды выступае за ўзмацненне жорсткасці пакаранняў паводле артыкула 18.9 КаАП «выкіданне смецця з транспартнага сродку». Цяпер ён прадугледжвае штраф ад 1 да 2 базавых адзінак. Аналіз сітуацыі паказвае, што невялікія штрафныя сумы не спыняюць кіроўцаў. У праекце прапанавана пакаранне ў выглядзе 10-30 б. адзінак. Калі адказнасць будзе ўзмоцненая, пры паўторным здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных названым артыкулам, на парушальніка змогуць накласці штраф у памеры ад 30 да 100 базавых адзінак. У выключных выпадках транспартны сродак будзе падлягаць канфіскацыі. Са слоў прадстаўнікоў міністэрства, змены ў кодэксе плануецца ўкараніць у гэтым годзе.

Апошнія навіны