BE RU EN

Сустрэчу Пуціна, Лукашэнкі і Назарбаева ў Астане нечакана перанеслі

  • 11.03.2015, 12:49

Сустрэча пройдзе на некалькі дзён пазней.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах у Казахстане.

«Напраўду, лідары трох дзяржаў прынялі пастанову перанесці прызначаную ў Астане сустрэчу на некалькі дзён», - пракаментаваў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Раней паведамлялася, што Лукашэнка 12-13 сакавіка наведае Астану для сустрэчы з Назарбаевым і Пуціным.

Апошнія навіны