BE RU EN

Маёмасць мазырскага завода прадаюць за адну базавую велічыню

  • 11.03.2015, 12:14

Маёмасць ААТ "Мазырскі машынабудаўнічы завод" прадаецца з аўкцыёну за адну базавую велічыню (180 тыс. рублёў).

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №175 ад 6 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелаПАН.

Дакументам прадугледжана правесці продаж маёмасці прадпрыемства, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, да 31 снежня 2015 года.

У пералік маёмасці ўвайшлі тры капітальныя будынкі ацэначным коштам 7 млрд 837 млн. 527 тыс. 541 рубль.

Апошнія навіны