BE RU EN

Менгарвыканкам апублікаваў «чорны спіс» кампаній

  • 10.03.2015, 21:07

Пералік суб'ектаў гаспадарання, якія дапускаюць найбольшую колькасць парушэнняў у сферы гандлю апублікаваны на сайце Менгарвыканкама.

Пакуль у «чорным спісе» 12 кампаній, піша «Інтэрфакс».

Сярод іх, да прыкладу, ТАА, якое займаецца продажам няякасных мабільных тэлефонаў праз 35 зарэгістраваных інтэрнэт-крам і дае недакладную інфармацыю аб тавары, адмаўляе ў вяртанні грашовых сродкаў за няякасны тавар, рэалізуе тавары без выдачы касавых чэкаў, не выконвае пастановы суда. Ці - некалькі турфірм, якiя не выконваюць дамоўныя абавязкі, звязаныя з выкананнем паслуг, і якія адмаўляюць ў вяртанні ўнесеных паводле дамовы грашовых сродкаў.

Асобны блок парушальнікаў - кампаніі, якія займаюцца вырабам вокнаў і міжпакаёвых дзвярэй. Ёсць у «чорным спісе» суб'екты гаспадарання, у чыю сферу дзейнасці ўваходзіць рамонт мабільных тэлефонаў і бытавой тэхнікі, рэклама, раздробны гандаль.

Раней паведамлялася, што пералік нядобранадзейных прадаўцоў у сталічнай мэрыі фармуецца ў мэтах змяншэння колькасці зваротаў грамадзян. Спіс будзе папаўняцца, але калі хто-небудзь з парушальнікаў выправіцца, яго са спісу выключаць.

Апошнія навіны