BE RU EN

Швайцарыю назвалі найлепшай краінай для эміграцыі

  • 10.03.2015, 19:50

Апублікаваны спіс 20 найбольш камфортных краін для эміграцыі.

Фото: NewsMail

Яго склаў аўтарытэтны партал навінаў паводле інсайдэраўскіх навін у свеце Business Insider, піша «Корреспондент».

Фото: BusinessInsider

На выбарку ўплывала мноства чыннікаў, асноватворнае значэнне мелі магчымасці і перспектывы працаўладкавання, сума і стабільнасць заробку, а таксама бяспека і якасць жыцця. Увага таксама надавалася ўзроўню аховы здароўя ў абранай краіне, экалогіі і часу, за які можна вывучыць мясцовую мову.

У пяцёрку найбольш камфортных краін патрапілі Швайцарыя, Сінгапур, Кітай, Нямеччына і Бахрэйн. Следам за імі ідуць Новая Зеландыя, Тайланд, Тайвань, Індыя ды Ганконг.

Прыняўшы пастанову пераехаць, таксама варта разгледзець варыянты такіх краін, як Канада, Аўстралія, Катар, Аман, ААЭ, В'етнам, Расея, Японія, Малайзія і Бэльгія.

Апошнія навіны