BE RU EN

Лаўроў прапанаваў Захаду ўвесці санкцыі супраць Украіны

  • 10.03.2015, 19:20

Кіраўнік МЗС Расеі пераклаў на Украіну валаводжанне з выкананнем менскіх пагадненняў і прапануе ўвесці заходнія санкцыі супраць Украіны.

Пра гэта Сяргей Лаўроў заявіў у аўторак на прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Гішпаніі, паведамляе "Украінская праўда".

Кіраўнік МЗС Расеі мяркуе, што не Масква, а менавіта Кіеў марудзіць з выкананнем менскіх пагадненняў.

"Кіеўскія ўлады ўсяляк імкнуцца суняць дзейнасць Кантактнай групы, мабыць, разлічваючы стварыць чарговае напружанне, - заявіў Лаўроў. – Можа, Захаду варта ўжыць рэжым санкцый, каб прымусіць Кіеў цалкам выконваць дасягнутыя дамоўленасці?"

Нагадаем, у Менску 12 лютага адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу на Данбасе з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны