BE RU EN

Квіткі ў Менскі заапарк падаражэлі ўдвая

  • 10.03.2015, 18:40

У сувязі з адкрыццём новага павільёна экзатарыум («Арынока») з 14 сакавіка кошт уваходнага квітка ў заапарк будзе 60 тысяч рублёў.

Як паведамляе «Мінск-Навіны», кошт квітка на выступ у дэльфінарый «Нема» з наведваннем экзатарыум з 14 сакавіка складзе: 180 тысяч рублёў буднямі і 200 тысяч рублёў у выходныя і святочныя дні.

Пры гэтым квіток на выступ у дэльфінарый «Нема», набыты раней коштам 150 тысяч рублёў (у буднія дні) і 170 тысяч рублёў (у выходныя і святочныя дні), не дае права бясплатнага наведвання экзатарыум.

Апошнія навіны