BE RU EN

Раскамнагляд папярэдзіў аб поўным блакаванні Lurkmore

  • 10.03.2015, 17:07

Раскамнагляд мае намер цалкам абмежаваць доступ да сайта папулярнай інтэрнэт-энцыклапедыі Lurkmore.

Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйных акаўнтах ведамства "Укантакце" і "Твітэры".

Раскамнагляд прыступае да блакавання асобных старонак сайта, прысвечаных наркотыкам і педафіліі", - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак асобныя спасылкі, названыя ў пастановах федэральнай службы кантролю за абарачэннем наркотыкаў (ФСКН) працуюць паводле пратаколу https, такім чынам, аператары сувязі цалкам заблакуюць доступ да рэсурсу, тлумачаць прадстаўнікі ведамства.

У Раскамнаглядзе адзначылі, што ведамства пачынае дзейнічаць, бо тэрмін на выдаленне забароненай інфармацыі з сайта Lurkmore мінуў.

Апошнія навіны