BE RU EN

На трасе Менск - Гародня абмяжуюць рух

  • 10.03.2015, 16:57

Рух транспарту на 54-м км аўтадарогі Менск-Гародня вечарам 11 сакавіка будзе абмежаваны.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УДАІ УУС Менаблвыканкама.

Рух усіх тыпаў транспартных сродкаў будзе абмежаваны з 18.00 да 21.00 на адцінку дарогі ў Валожынскім раёне ў кірунку Гародні ў сувязі з правядзеннем следчага экспэрыменту.

Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе кіроўцам старанна планаваць час і маршрут паездак для пазбягання затораў.

Апошнія навіны