BE RU EN

Кадыраў: Выканаю ўсялякі загад Пуціна, чаго б гэта для мяне не каштавала

  • 10.03.2015, 16:14

Кіраўнік Чачэніі заявіў, што з'яўляецца адданым паплечнікам прэзідэнта Расеі і гатовы ахвяраваць дзеля яго жыццём.

9 сакавіка Уладзімір Пуцін узнагародзіў Рамзана Кадырава ордэнам Пашаны. Сёння кіраўнік Чачэніі напісаў у сваім Instagram, што «бязмежна ўдзячны» прэзідэнту Расеі за такую ўвагу і ацэнку ягонай «сціплай працы», адзначыўшы, што ўсе заслугі за мір і стабільнасць у Чачэнскай рэспубліцы належаць Пуціну, ягоная дапамога і падтрымка дазволілі дасягнуць трывалага міру, адрадзіць рэспубліку, яе эканоміку, культуру і духоўнасць, піша РІА «Новости».

«Мы ж з'яўляемся пяхотнікамі прэзідэнта Расеі! Я буду заўсёды ўдзячны Уладзіміру Уладзіміравічу за ўсё, што ён зрабіў асабіста для мяне і майго народа. Я назаўжды з'яўляюся ягоным адданым паплечнікам, незалежна ад таго, прэзідэнт ён ці не. Аддаць жыццё за такога чалавека - самая лёгкая задача. Я запэўніваю, што выканаю ўсялякі загад, выканаю дзеля яго задачу любой складанасці, чаго б гэта для мяне не каштавала!» - напісаў Кадыраў.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны