BE RU EN

Навукоўцы заявілі, што людзі могуць жыць да 500 гадоў

  • 10.03.2015, 14:46

Біялагічны патэнцыял чалавека дазваляе дасягаць узросту 500 гадоў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт венчурнага інвестыцыйнага падраздзялення карпарацыі Google - Google Ventures Біл Мэрыс у інтэрв'ю, апублікаваным у панядзелак агенцтвам Bloomberg, паведамляе ТАСС.

"Я мяркую, што прарыўныя дасягненні ў медыцыне і развіццё біямеханікі дасць магчымасць чалавеку дасягаць узросту 500 гадоў", - заўважыў Мэрыс.

Ён паведаміў, што цяпер Google інвестуе ў кампаніі-стартапы, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне генетыкі і дыягностыкі захворванняў уключна з ракавымі. "Мы маем інструменты ў галіне даследавання жыцця, якія дазваляюць рэалізаваць самыя смелыя планы", - падкрэсліў ён.

Біл Мэрыс вывучаў нейрабіялогію ў амерыканскім Універсітэце Дзюка. Цягам апошніх гадоў ён працуе над праектамі прадаўжэння тэрміну жыцця чалавека. Цяперашні падыход Google складаецца ў тым, што сучасны чалавек здольны за кошт правільнага ладу жыцця дасягнуць узросту ў 120 гадоў. Аднак затым яму спатрэбіцца дапамога з боку новага пакалення машын для таго, каб падоўжыць практычна да бясконцасці сваё жыццё.

На міжнародным кангрэсе "Глабальная будучыня 2045", які адбыўся ў мінулым годзе ў Нью-Ёрку, вядомы амерыканскі футуролаг і вынаходнік Рэйманд Курцвейл заявіў, што праз 30 гадоў чалавецтва навучыцца забяспечваць сабе практычна неабмежаванае жыццё за кошт стварэння сумяшчальных з чалавечым арганізмам новых біялагічных машын.

На думку Курцвейла, развіццё камп'ютэрнай тэхналогіі і нейрабіялогіі дазволіць назаўсёды захаваць працу мозгу асобнага чалавека. Пры гэтым прагрэс у іншых галінах медыцыны дасць магчымасць змяняць у арганізме "адслужыўшыя свой тэрмін часткі".

Апошнія навіны