BE RU EN

ЗША размесцяць у Літве танкі Abrams

  • 10.03.2015, 12:31

ЗША адправяць на тэрыторыю Літвы 5 амерыканскіх танкаў Abrams, а таксама 15 бронетранспарцёраў Stryker.

Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на Мінабароны рэспублікі.

Тэхніку плануецца размясціць у горадзе Рукле.

«Накіроўваючы на вучэнні ў Літву цяжкае ўзбраенне, ЗША дэманструюць цвёрдыя абавязанні садзейнічаць забеспячэнню бяспекі Літвы і Балтыйскіх краін. Гэтая тэхніка дазволіць літоўскім вайскоўцам вучыцца, трэніравацца і быць гатовымі дзейнічаць заадно з хаўруснікамі адзінкамі рознага тыпу: ад пяхотных да танкавых», - растлумачылі ва ўстанове.

Міністэрства апублікавала гэтую інфармацыю пасля таго, як у Рыжскі порт была дастаўленая партыя вайсковай тэхнікі з ЗША, прызначаная для краін Балтыі ў рамках аперацыі Atlantic Resolve.

Апошнія навіны