«Айлендэрс» Грабоўскага падолеў «Таронта» (Відэа)
- 10.03.2015, 12:30
У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Таронта" саступіў "Айлендэрсу", колеры якіх абараняе Міхаіл Грабоўскі, з лікам 3:4 у авертайме.
Пераможны гол нью-ёркцаў на 65 хвіліне сустрэчы забіў Джон Таварэс, піша allhockey.ru.
"Таронта Мэйпл Ліфс" - "Нью-Ёрк Айлендэрс" - 3:4 АД (1:0, 1:0, 1:3, 0:1)
Шайбы закінулі:
1:0 Бут (Гардынэр), 18:22
2:0 Холанд (Панік, ван Рымсдайк), 30:27
2:1 Кэнэдзі (Таварэс, Бэйлі), 41:32
3:1 ван Рымсдайк, 46:06
3:2 Нільсэн, (Лі, Бейлі), 49:58, ГБ
3:3 Цызікас (Хамонік), 50:28
3: 4 Таварэс (Кэнэдзі, Хамонік), 64:38
Брамнікі: Бэрнье - Нойвірт