BE RU EN

У Гомелі міліцыянт скраў, а потым парваў украінскі сцяжок

  • 10.03.2015, 11:46

У дзень нараджэння Тараса Шаўчэнкі, 9 сакавіка, гомельскія актывісты «Маладога Фронту» і кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» ўшанавалі памяць пісьменніка.

Да помніка ўкраінскага паэта яны ўсклалі кветкі і ўкраінскія сцяжкі, паведамляе сайт «Маладога Фронту».

Міліцыянты адрэагавалі на гэта праз 5 хвілін. Адзін з міліцыянтаў у цывільным падбег да помніка, схапіў сцяжкі, скамячыў іх, парваў, пасля чаго схаваўся ў міліцэйскім аўтамабілі. Машына стаяла за будынкам кінатэатра, адкуль не было відаць помніка. Як міліцыянер даведаўся пра ўскладанне кветак і сцяжкоў, застаецца толькі здагадвацца.

«Таксама хочам задаць пытанне нашым уладам, чаму так па-дурному трацяцца падаткі беларусаў? Цэлы дзень машына з двума міліцыянтамі прастаяла ля помніка, каб яны маглі скрасці папяровыя ўкраінскія сцяжкі, якія прадаюцца паўсюль», - пытаюцца актывісты.

Апошнія навіны