BE RU EN

Пятро Парашэнка наведае Бэрлін

  • 10.03.2015, 10:28

Прэзідэнт Украіны на наступным тыдні мае намер наведаць з візітам Нямеччыну.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу ў панядзелак, 9 сакавіка, піша "Корреспондент".

"На наступным тыдні ў мяне будзе візіт у Нямеччыну, у Бэрлін, дзе будуць сустрэчы з прэзідэнтам і канцлеркай Нямеччыны", - сказаў прэзідэнт Украіны.

Акрамя таго, Пятро Парашэнка паведаміў, што плануюцца чарговыя перамовы праз тэлефон ў "нармандскім фармаце".

Нагадаем, 5 сакавіка прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель абмеркавалі праз тэлефон сітуацыю на Данбасе. Суразмоўцы адзначылі неабходнасць павелічэння колькасці назіральнікаў АБСЕ і тэхнічнага абсталявання місіі для паскарэння разгортвання назіральных пунктаў арганізацыі на лініі судакранання.

Апошнія навіны