BE RU EN

«Цмокi-Мiнск» саступілі краснаярскаму «Енісею»

  • 1.03.2015, 20:47

Баскетбалісты менскага клуба «Цмокі» саступілі краснаярскаму «Енісею» ў матчы Адзінай лігі ВТБ з лікам 84:91 (15:19, 13:23, 29:21, 27:28).

Балы ў складзе беларускага клуба набіралі Іван Мараш (28), Віталь Лютыч і Джастын Грэй (па 13), Бранка Міркавіч (9), Аляксей Лашкевіч і Аляксандр Кудраўцаў (па 8), Рашон Фрымэн (4) і Дзяніс Пастухоў (1), піша БелаПАН.

Пасля 20 гульняў «Цмокі» з трыма перамогамі і 17 паразамі займаюць апошняе, 16-е, месца ў лізе (розніца балаў 1488-1746). Наступны матч менская каманда таксама правядзе дома - 4 сакавіка супраць саратаўскага «Аўтадора».

Апошнія навіны