BE RU EN

Дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны дапыталі ў Маскве

  • 1.03.2015, 20:38

Аляксея Ганчарэнку дапыталі з нагоды падзей у Адэсе ў траўні 2014 года.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Следчага камітэта Расеі.

Украінскага парламентарыя дапыталі ў справе аб «злачынствах у дачыненні да расейскага грамадзяніна» падчас трагічных падзей у Адэсе, якія адбыліся ў траўні 2014 года. Следчы дапытаў Ганчарэнку проста ў аддзеле АУС «Кітай-горад», куды яго даставілі пасля затрымання на жалобным маршы ў цэнтры Масквы.

Консул Украіны ў Расеі Генадзь Брэскаленка паведаміў, што ўкраінскі МЗС не атрымліваў афіцыйнай інфармацыі пра прычыны затрымання грамадзяніна Украіны і дэпутата Вярхоўнай Рады Аляксея Ганчарэнкі ў Маскве, перадае тэлеканал 112.

«Мы афіцыйна не атрымлівалі ніякай інфармацыі ад расейскага боку, за што ён быў затрыманы, і я як консул дагэтуль не магу трапіць у памяшканне АУС. Мяне не пускае ахова. У чым яго абвінавачваюць, мне пакуль невядома, я цяпер знаходжуся перад АУС «Кітай-Горад» ужо 40 хвілін. Спадзяюся, што траплю», - заявіў Брэскаленка.

Таксама стала вядома, што МЗС Украіны ўжо накіраваў сваім расейскім калегам ноту з патрабаваннем неадкладна вызваліць Ганчарэнку. Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскай замежнапалітычнай установы Яўген Перабійніс.

Аляксей Ганчарэнка быў затрыманы ў Маскве 1 сакавіка на жалобным маршы, прысвечаным памяці забітага апазіцыянера Барыса Нямцова. Першапачаткова інфармацыі аб прычынах ягонага затрымання не было. Потым гэты факт патлумачылі непадпарадкаваннем супрацоўнікам паліцыі.

Апошнія навіны