BE RU EN

Навукоўцы: Садавіна і гародніна паляпшаюць настрой

  • 1.03.2015, 16:00

Брытанскія навукоўцы выявілі, што садавіна і гародніна могуць паляпшаць настрой.

Такую заяву зрабілі навукоўцы з навукова-даследчага інстытута Вялікабрытаніі пасля шматгадовых даследаванняў, да якіх яны залучылі больш за 14 тысяч жанчын і мужчын у веку ад 16 гадоў, піша krasnews.com.

Перад пачаткам экспэрымэнту навукоўцы вымералі ІМЦ у падыспытных, іх таксама цікавілі іхнія звычкі, перавагі ў ежы і псіхалагічны стан добраахвотнікаў.

Па заканчэнні сваёй работы спецыялісты даведаліся, што людзі, якія рэгулярна ўжываюць садавіну і гародніну, менш схільныя да дэпрэсіі. Курцы, якія не мелі ў сваім рацыёне гародніны і садавіны, наадварот, паказалі нізкую ступень задаволенасці жыццём, яны нярэдка жаліліся на дрэнны гумор і заняпалы духу, што часцяком правакавалі дэпрэсію.

Апошнія навіны