BE RU EN

Надвор'е на панядзелак: дождж і мокры снег

  • 1.03.2015, 15:31

2 сакавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман, адзначае БелТА. Вецер будзе паўднёвы ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 3-9 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны