BE RU EN

Дзмітрый Рагозін: Я - расейскі акупант

  • 1.03.2015, 14:05

Намеснік старшыні ўрада РФ распавёў, навошта Масква захоплівала Сібір, краіны Балтыі і Украіну.

Дзмітрый Рагозін выклаў на сваёй старонцы ў «Твітэры» ролік пад назвай «Я - расейскі акупант».

Аўтары відэа апраўдваюць захоп Маскоўскім царствам, а затым Расейскай Імперыяй розных тэрыторый тым, што дзякуючы гэтаму на іх «будаваліся гарады і заводы». Гаворка ў роліку ідзе пра Сібір, краіны Балтыі і Сярэдняй Азіі, Украіну. Са слоў аўтараў роліка, на тых тэрыторыях, якія пакінулі рускія, цяпер пануе разруха і галеча.

Відэа заканчваецца пагрозамі ў адрас ўяўных «ворагаў Расеі» і запэўненнем, што не патрэбныя дэмакратыя і заходнія каштоўнасці.

«Не нарывацца, - папярэджвае стваральнік роліка. - Ваяваць я ўмею лепш за ўсіх».

Апошнія навіны