BE RU EN

Лукашэнка перадумаў склікаць пазачарговую сесію «савета рэспублікі»?

  • 1.03.2015, 10:39

З Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала знік ўказ аб скліканні пазачарговай сесіі «савета рэспублікі».

Увечары 28 лютага з Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала знік цытаваны многімі СМІ ўказ Лукашэнкі аб скліканні 2 сакавіка пазачарговай сесіі «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі, піша БелаПАН.

Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА анулявала ў сябе на стужцы паведамленне аб скліканні пасяджэння.

Спасылка на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, дзе яшчэ ўчора днём у рубрыцы «Афіцыйнае апублікаванне» знаходзіўся ўказ Лукашэнкі, не спрацоўвае.

Нагадаем, згодна з указам, падпісаным Лукашэнкам 27 лютага, 2 сакавіка павінна было адбыцца пасяджэнне восьмай пазачарговай сесіі «савета рэспублікі» для «адабрэння праекта закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года «і разгляду іншых пытанняў».

Апошнія навіны