BE RU EN

Руфер «Мустанг», якога шукаюць у Расеі, скарыў мост у Пецярбургу

  • 8.02.2015, 20:58

Павел Ушавец апублікаваў фота на шпілі Вялікага Абухоўскага моста.

Кіеўскі руфер Павел Ушавец, больш вядомы як «Рыгор Мустанг», апублікаваў фота са шпіля Вялікага Абухоўскага моста ў Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта паведамляе "Захид.нет" са спасылкай на публікацыі «Мустанга» ў сацыяльных сетках.

У Расеі Ушавец абвешчаны ў вышук за хуліганства - у жніўні 2014 ён размаляваў у колеры ўкраінскага сцяга зорку на шпілі вышыннага будынка.

Яшчэ ўчора «Мустанг» знаходзіўся ў Кіеве, пра што сведчаць папярэднія апублікаваныя фота.

Нагадаем, савецкая зорка была размаляваная ў сіні і жоўты колер 20 жніўня. Расейская паліцыя абвясціла «Мустанга» ў вышук, паводле справе аб хуліганстве былі затрыманыя некалькі маладзёнаў. Пазней руфер прадаў відэа з хмарачоса расейскамy тэлеканалу Lifenews, а ганарар, выплачаны каналам, перадаў батальёну «Данбас».

Апошнія навіны