BE RU EN

Вінцук Вячорка: Ад сустрэчы ў Менску выйграе толькі Лукашэнка

  • 8.02.2015, 20:18

У расейска-ўкраінскім канфлікце Лукашэнка займае ніяк не бесстаронні бок.

Кіраўнікі Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі правядуць у сераду, 11 лютага, сустрэчу ў Менску, прысвечаную ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу. Бакі чакаюць, што іх намаганні падчас сустрэчы ў Менску прывядуць «да неадкладнага і безумоўнага двухбаковага спынення агню».

Як мяркуе палітык Вінцук Вячорка, ад перамоваў у Менску выйграе толькі Лукашэнка, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі такая сустрэча плануецца, то ўзнікаюць два пытанні. Па-першае, так званыя менскія пагадненні цалкам сарваныя Расеяй, і ажыўляць іх у новай сітуацыі замест таго, каб на справе дапамагчы Украіне абараніцца ад агрэсара, - гэта значыць, дапамагаць агрэсару.

Па-другое, пры любым выніку такой сустрэчы набірае пункты толькі Лукашэнка, які старанна лепіць сабе імідж пасярэдніка і міратворца. Пры гэтым у Беларусі нарастае вайсковая прысутнасць Расеі, г. з. Лукашэнка - аніяк не бесстаронні бок. Таксама і таму, што ён не прымае свабоднага волевыяўлення ўкраінскага народу», - адзначыў палітык.

Апошнія навіны