BE RU EN

Дар'я Домрачава: Было вельмі цяжка, але трэба заўсёды змагацца да канца

  • 8.02.2015, 19:15

Дар'я Домрачава пракаментавала перамогу ў гонцы пераследу на 7-м этапе Кубка свету ў чэшскім Новэ Места.

«Розніца паміж учорашняй і сённяшняй гонкамі вялізная. Учора была выдатная, жорсткая траса. Сёння ж на апошнім крузе праз пастаянны снегапад траса стала настолькі мяккай, што немагчыма было нармальна адштурхнуцца і слізгаць. Было вельмі цяжка, але трэба заўсёды змагацца да канца , пакуль ёсць шанец.

Здзівілася, калі ўбачыла, што сыходжу першай на апошнюю пятлю пасля таго, як зарабіла штрафны круг на заключнай стральбе. Думала, што Кайса адстралялася чыста і будзе ў лідарах», - прыводзіць словы Домрачавай "Прессбол" са спасылкай на афіцыйны сайт ИБУ.

Апошнія навіны