BE RU EN

Балгарыя палягчае візавы рэжым для грамадзян Беларусі

  • 8.02.2015, 18:53

Працэдура выдачы балгарскіх турыстычных віз для грамадзян Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстана, Арменіі і Грузіі будзе аблегчаная.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Балгарыі, паведамляе БелТА.

Такую пастанову прынялі міністр замежных спраў Балгарыі Даніэль Мітаў і міністарка турызму Нікаліна Ангелкова.

Змены прадугледжваюць выдачу кароткатэрміновых двухразовых або шматразовых віз з мэтай «арганізаваны турызм» з тэрмінам дзеяння да 1 года тым грамадзянам, якія атрымлівалі раней балгарскія візы. Уладальнікі нерухомасці ў Балгарыі таксама змогуць скарыстацца перавагамі.

«Спрашчэнне візавага рэжыму - гэта адзін з захадаў процідзеяння негатыўнай тэндэнцыі зніжэння колькасці ранняга бранявання з дзяржаў гэтага рэгіёну», - адзначылі ў МЗС.

Міністэрства замежных спраў Балгарыі ўжо адправіла адпаведныя інструкцыі дыпламатычным і консульскім прадстаўніцтвам.

Апошнія навіны