BE RU EN

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі параўнаў Пуціна з тыранамі ХХ стагоддзя

  • 8.02.2015, 17:18

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хэманд выступіў з рэзкай крытыкай палітыкі Расеі ў дачыненні да Украіны.

Як паведамляе BBC, пры гэтым ён заявіў, што Уладзімір Пуцін паводзіць сябе як «тыран», паведамляе УНИАН.

«Гэты чалавек (Уладзімір Пуцін) паслаў свае войскі праз міжнародную мяжу і акупаваў тэрыторыю іншай краіны ў XXI стагоддзі, дзейнічаючы як які-небудзь тыран з XX стагоддзя», - заявіў Хэманд.

«Украінцы не могуць перамагчы расейскае войска, не мае практычнага сэнсу разважаць пра гэта. Павінна быць палітычнае развязання», - дадаў ён.

Апошнія навіны