BE RU EN

Іарданія правяла 56 рэйдаў супраць «Ісламскай дзяржавы»

  • 8.02.2015, 17:02

Іарданскія ВПС здзейснілі 56 вылетаў за апошнія тры дні, наносячы ўдары па пазіцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Гэта зроблена ў адплату за жорсткае забойства іарданскага пілота, які ўтрымліваўся ў палоне ў джыхадзістаў, паведаміў камандуючы ВПС блізкаўсходняй краіны, паведамляе BBC.

Ён таксама сказаў, што на долю іарданскіх вайсковых лётчыкаў прыходзіцца 20% усіх самалётавылетаў, зробленых кааліцыйнымі сіламі ў рамках аперацыі супраць баевікоў ІД на тэрыторыі Сірыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны