BE RU EN

У Гватэмале пачаўся выбух вулкана Фуэго

  • 8.02.2015, 11:26

Улады Гватэмалы абвясцілі "аранжавы" ў узровень трывогі ў сувязі з выбухам вулкана Фуэго.

Таксама была прынятая пастанова закрыць аэрапорт La Aurora ў сталіцы краіны - горадзе Гватэмала, паведамляе BBC.

Прычынай стала выпадзенне вялікай колькасці попелу на ўзлётна-пасадачныя поласы.

Воблака попелу рухаецца ў паўднёва-заходнім кірунку і цяпер знаходзіцца на адлегласці блізу 50 кіламетраў ад вулкана.

Апошні вялікі выбух Фуэго ў 2012 годзе скончыўся масавай эвакуацыяй жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў.

Апошнія навіны