BE RU EN

«Бердмэн» здабыў галоўны прыз Гільдыі рэжысёраў ЗША

  • 8.02.2015, 11:03

Найлепшым фільмам паводле версіі Гільдыі рэжысёраў ЗША стаў «Бердмэн», зняты Алехандра Гансалесам Іньярыту.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Associated Press.

Узнагароджанне адбылося ў суботу, 7 лютага.

Як адзначаецца, фільм атрымаў узнагароду за выдатную рэжысуру ў стварэнні мастацкага фільма.

Раней кінастужка «Бердмэн» стала пераможцам прэміі Гільдыі прадусараў Амерыкі.

Апошнія навіны