BE RU EN

Bloomberg: ЗША гатовыя пашырыць вайсковую прысутнасць у Еўропе

  • 8.02.2015, 10:20

Злучаныя Штаты Амерыкі не выключаюць магчымасці пашырэння сваёй вайсковай прысутнасці ва Усходняй Еўропе і Скандынавіі.

У гэтыя рэгіёны могуць быць накіраваныя дадатковыя сродкі СПА і СРА, а таксама наземны вайсковы кантынгент і выведныя падраздзяленні. Пра гэта агенцтву Bloomberg паведамілі дасведчаныя службовыя асобы, піша РБК-Украіна.

Крыніца агенцтва таксама адзначыла, што абмяркоўваецца магчымасць выдачы Украіне смяротных узбраенняў. Адзначаецца, што ідуць спрэчкі з нагоды таго, ці паслужыць гэты крок для стрымлівання Расеі ці падштурхне расейскія ўлады да эскалацыі крызісу.

Апошнія навіны