BE RU EN

Баевікі ДНР рыхтуюць новы наступ на Дэбальцава і Марыупаль

  • 7.02.2015, 16:02

Тэрарысты збіраюць сілы на дэбальцаўскім і марыупальскім кірунках, рыхтуючыся да наступу.

Пра гэта паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Уладзімір Палявы, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Паводле аператыўных звестак, расейска-тэрарыстычныя войскі акумулююць сілы для далейшых наступальных дзеянняў на дэбальцаўскім і марыупальскім кірунках. Праз непадкантрольныя Украіне адцінкі дзяржаўнай мяжы працягваецца актыўнае перакідванне зброі, боепрыпасаў, паліва з Расеі для патрэб баевікоў", - паведаміў ён на брыфінгу ў суботу ў Кіеве.

Са слоў Уладзіміра Палявога, назіраецца павелічэнне колькасці танкаў, БМП, БТР, сістэм "Град" і "Ураган" ля Дэбальцава і Гранітнага.

Баевікі працягваюць абстрэлы населеных пунктаў на ўсёй лініі размежавання, акрамя таго, яны рабілі спробы штурму апорных пунктаў і блок-пастоў сіл АТА паблізу Рэдкадуба, Аўдзееўкі, Чарнухіна, Міуса, Крымскага.

"Страты тэрарыстаў за ўчорашні дзень склалі 48 забітых і 22 параненых", - праінфармаваў ён.

Апошнія навіны