BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаюцца парывы ветру да 15-20 метраў у секунду

  • 7.02.2015, 12:34

Такі характар надвор'я адпавядае памаранчаваму ўзроўню небяспекі.

У Беларусі 8 лютага чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Часам пройдзе снег, мокры снег. Уначы і ўранку чакаецца мяцеліца, месцамі - моцны снег. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, у многіх раёнах рэспублікі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, унасы па паўночным захадзе да мінус 7.

Такі характар надвор'я адпавядае памаранчаваму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны