BE RU EN

У Беларусі стала больш літоўскіх візавых цэнтраў

  • 7.02.2015, 10:44

У пятніцу адкрыццём чатырох візавых цэнтраў Літвы скончылася пашырэнне сеткі такіх цэнтраў у Беларусі.

У пятніцу візавыя цэнтры афіцыйна былі адкрытыя ў Менску, Гомелі, Гародні і Берасці. Новыя цэнтры ў Рэспубліцы Беларусь адкрытыя пры супрацоўніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы з кампаніяй VF Services, паведамляе DELFI.

Амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус упэўнены, што падоўжаны час працы візавых цэнтраў і магчымасць атрымаць у адным месцы ўсе дадатковыя паслугі створаць больш спрыяльныя ўмовы для грамадзян Рэспублікі Беларусь у падачы заяў на атрыманне Шэнгенскай візы.

Фота: tut.by

Апошнія навіны