BE RU EN

Беларусь атрымала трэцюю перамогу запар на Кубку федэрацыі

  • 6.02.2015, 18:45

Тры перамогі запар атрымала каманда Беларусі ў падгрупе С 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі.

6 лютага з лікам 2:1 была пераможаная каманда Партугаліі:

Вольга Гаварцова (156-е месца ў сусветным рэйтынгу) - Марыя Жаау Кёлер (689) - 6:3, 6:2;

Аляксандра Сасновіч (143) - Мішэль Ларшэр дэ Брыту (120) - 4:6, 2:6;

Вера Лапко/Аляксандра Сасновіч - Барбара Луз/Інэс Мурта - 6:4, 6:7, 6:2.

У першыя два дні турніру, які праходзіць у Будапэшце, каманда Беларусі з аднолькавым лікам 3: 0 падолела каманды Грузіі і Балгарыі, піша БелаПАН.

Такім чынам, у сваёй падгрупе Беларусь заняла першае месца і ў матчы за права ўдзельнічаць у плэй-оф 2-й Сусветнай групы сустрэнецца з найлепшай камандай падгрупы В, дзе турнір яшчэ не закончаны, а на першае месца прэтэндуюць Турцыя, Украіна і Вялікабрытанія.

Апошнія навіны